У Бабруйску адбыўся IX Міжнародны маладзёжны адукацыйны форум «Quo Vadis?»
21 кастрычніка 201918-20 кастрычніка 2019 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Бабруйску адбыўся IX Міжнародны моладзевы адукацыйны форум «Quo Vadis?»
Тэма форуму 2019 года: «Сустрэча з Богам».
Форум «Quo vadis?» — гэта інтэлектуальная пляцоўка для абмеркавання надзённых пытанняў, якія хвалююць сучасную моладзь, гэта месца сустрэчы і абмеркаванняў, распрацоўкі новых ідэй і зносін са старымі сябрамі.
У рамках форуму прайшлі духоўна-асветніцкія лекцыі і дыскусіі, квэсты, семінары і майстар-класы.
Перад пачаткам працы форуму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў малебен на пачатак добрай справы і звярнуўся з прывітальным словам да арганізатараў, удзельнікаў і гасцей мерапрыемства.
Архіпастыр павітаў гасцей форуму ў горадзе на Бярэзіне, распавёў прысутным пра гісторыю Бабруйскай епархіі, пра вопыт свайго ўцаркаўлення, першыя крокі ў храме, пра людзей, якія паўплывалі на яго духоўнае станаўленне, і пажадаў дапамогі Божай у працы форуму.
З прывітальнымі словамі выступілі таксама: старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату іерэй Мікалай Шульмін, памочнікі старшыні — Яўген Лобанаў і Кацярына Еўсюкова, кіраўнік аддзела па справах моладзі Бабруйскай епархіі іерэй Павел Лукін.
Затым удзельнікам было прапанавана азнаёміцца з праграмай мерапрыемства, праблемным полем і асноўнымі напрамкамі для працы.
Пасля ўступнай лекцыі архімандрыта Савы (Мажукі), насельніка Нікольскага мужчынскага манастыра (Гомель), на тэму «Сустрэча чалавека з Богам» і яго адказаў на пытанні ўдзельнікаў адбыліся дыскусіі ў групах на розныя тэмы.
Першы дзень працы форуму працягнуўся ўдзелам у квэсце па гістарычнай частцы Бабруйска, пасля якога фарумчане пераехалі ў санаторый «Свіслач», дзе працягнулі працу ў групах і падвялі вынікі дня.
Завяршыўся форум 20 кастрычніка Бажэственнай літургіяй у Мікольскім храме пасёлка Свіслач, якую ўзначаліў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Форум «Quo vadis?» быў арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Бабруйскай епархіі. Ён аб'яднаў праваслаўную моладзь і духавенства з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін.