У Бабруйску адбыўся паветраны хрэсны ход

05 жніўня 2019

top.jpg

3 жніўня 2019 года па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма быў здзейснены паветраны хрэсны ход («хрэсны лёт», як называюць гэтую традыцыйную акцыю бабруйчане) з крыжам-машчавіком і шануемым спісам Казанскай іконы Божай Маці.

Узначаліў хрэсны ход кіраўнік епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі ўстановамі, настаяцель Георгіеўскага храма Бабруйска протаіерэй Генадзь Вейга. У мерапрыемстве прыняў удзел клірык жаночага манастыра Святых жанчын-міраносіц горада Бабруйска протаіерэй Аляксандр Лавіцкі.

Святары і міране здзейснілі малітву аб здароўі і дабрабыце жыхароў Бабруйска, акрапілі святой вадой збудаванні і тэхніку аэрадрома.

Бабруйская епархія / Church.by