У Бабруйскай епархіі будзе ўзведзены храм свяціцеля Патрыкія, асветніка Ірландыі
24 чэрвеня 201921 чэрвеня 2019 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын на заснаванне храма ў гонар свяціцеля Патрыкія, асветніка зямлі Ірландскай (канец IV — V стст.), на тэрыторыі Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў вёсцы Веснава Глускага раёна.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Іверскага храма горада Бабруйска протаіерэй Сергій Каравінскі; благачынны Бабруйска-Глускай акругі, настаяцель Георгіеўскага храма горада Бабруйска протаіерэй Генадзь Вейга; настаяцель Богаяўленскага храма горада Глуска протаіерэй Міхаіл Лазоўскі; настаяцель храма Ражджаства Хрыстовага горада Глуска протаіерэй Мікалай Глаз; настаяцель Георгіеўскага храма аграгарадка Залужжа Старадарожскага раёна (Слуцкая епархія) протаіерэй Аляксандр Пігаль; настаяцель Ільінскага храма Бабруйска протаіерэй Віктар Смычнік.
На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта С. П. Тарасенка; першы намеснік старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта А. М. Булатоўская; дырэктар дома-інтэрната В. У. Клімовіч і калектыў установы, які з'яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Па заканчэнні богаслужэння епіскап Серафім павіншаваў кіраўніцтва, выхаванцаў дома-інтэрната і гасцей з закладкай новага праваслаўнага храма, пажадаў малітоўнага прадстаўніцтва святога Патрыкія і акрапіў усіх прысутных святой вадой.
* * *
Святы Патрыкій (Патрык) — адзін з найбольш вядомых і шануемых хрысціянскіх святых, заступнік Ірландыі, а таксама Ісландыі і Нігерыі, куды хрысціянства прынеслі ірландскія місіянеры. Імя гэтага святога і іншых угоднікаў Божых, якія падвізаліся ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе да 1054 года, было ўключана ў месяцаслоў Рускай Праваслаўнай Царквы рашэннем Свяшчэннага Сінода ў сакавіку 2017 года.
Ірландскія дабрачынныя арганізацыі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, пачынаючы з 1990-х, аказваюць гуманітарную дапамогу і фінансавую падтрымку беларускім дзецям і інвалідам. Прыклад такой дапамогі — апека дабрачыннай арганізацыі «Праект дапамогі дзецям Чарнобыля» («Chernobyl Children's Project Int. Ltd.») аб доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў вёсцы Веснава Глускага раёна.
У цяперашні час у рамках супрацоўніцтва з ірландскімі дабрачынцамі ў Веснаўскім доме-інтэрнаце рэалізуюцца праекты, якія дапамагаюць сацыялізацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з мэтай наступнага аднаўлення іх у дзеяздольнасці. Для паляпшэння якасці абслугоўвання і правядзення рэабілітацыйных мерапрыемстваў на пастаяннай аснове ў інтэрнаце звыш штата працуюць медсёстры і памочнікі выхавальнікаў, а таксама адзін выхавальнік. Прадстаўнікі Ірландыі — частыя госці ў доме-інтэрнаце, якія, як правіла, прыязджаюць не з пустымі рукамі: прывозяць камп'ютары, аказваюць фінансавую дапамогу і нават пабудавалі жылы корпус для юнакоў, якія дасягнулі паўналецця.
Паклаўшы пачатак стварэння храма ў гонар святога Патрыкія, беларускія вернікі тым самым выказваюць падзяку ірландскім дабрачынцам за шматгадовае супрацоўніцтва, за бачны плён іх працы і магчымасць пераняць назапашаны імі вопыт работы.
Сёння ў Веснаўскім доме-інтэрнаце пражываюць каля 170 чалавек. Інтэрнат мае добрую матэрыяльна-тэхнічную базу, абсталяванне, калектыў прафесіяналаў-аднадумцаў, добраўпарадкаваную тэрыторыю. Тут створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага і камфортнага пражывання выхаванцаў (частка якіх — складана транспартабельныя), праводзіцца мэтанакіраваная праца па іх навучанню і арганізацыі вольнага часу. Усе падапечныя атрымліваюць неабходнае падтрымліваючае і прафілактычнае лячэнне. Наяўнасць храма на тэрыторыі інтэрната дапаможа папоўніць духоўныя патрэбы дзяцей і дарослых, якія пражываюць у інтэрнаце, дасць магчымасць наведваць богаслужэнні, прымаць Таінствы Хрышчэння і Прычасця.