У Бабруйскай епархіі адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў новага культурна-асветніцкага праекта для жанчын

29 студзеня 2021

top.jpg

У Бабруйскай епархіі адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў новага культурна-асветніцкага праекта для жанчын «Жывы часопіс "Свет жанчыны"». У рамках праекта кожны апошні панядзелак месяца ўсе жадаючыя змогуць сабрацца разам, каб пагутарыць на актуальныя тэмы і пазнаёміцца з цікавымі суразмоўцамі.

Кожная сустрэча удзельніц «Жывога часопіса "Свет жанчыны"» будзе дзяліцца на тры тэматычных блока: «Праўда свету» (знаёмства з жыццём святых, інфармацыя аб Таінствах Царквы, царкоўным этыкеце), «Погляды» (аб светапоглядзе, актуальных пытаннях сучаснага грамадства, сям'і і кар'еры, знешнасці і прыгажосці душы), «Жывая гісторыя» (спецыяльна запрошаны госць раскажа пра сябе).

Аўтар і ініцыятар праекта – Алена Баскакава, спецыяліст аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі, кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра Нікольскага кафедральнага сабора ў Бабруйску.

25 студзеня, у дзень святой мучаніцы Таццяны, першая сустрэча ў рамках «Жывога часопіса» сабрала ў духоўна-асветніцкім цэнтры Нікольскага сабора больш за 20 жанчын рознага ўзросту, прафесій, сацыяльнага становішча, але мэта ва ўсіх была адна – пагаварыць аб важных, якія хвалююць менавіта жанчын, пытаннях Праваслаўя.

На пытанні ўдзельніц сустрэчы адказвалі протаіерэй Міхаіл Пракоф'еў, клірык Нікольскага кафедральнага сабора, ігумення жаночага манастыра ў гонар святых жанчын-міраносіц ігумення Параскева (Ельская) і шматдзетная мама, прыхаджанка Лізавецінскага храма Таццяна Стэльмашук.

Тэма наступнай сустрэчы: «Вялікі пост. Час удасканалення душы».

Бабруйская епархія Сhurch.by