У Бабруйскай епархіі з 29 сакавіка па 5 красавіка праходзіць акцыя ў падтрымку бяздомных людзей
30 сакавіка 2021Сацыяльны аддзел Бабруйскай епархіі абвясціў акцыю салідарнасці з людзьмі, якія апынуліся на вуліцы. Яна прымеркавана да дня бяздомнага чалавека, які адзначаецца 30 сакавіка, і будзе праходзіць з 29 сакавіка да 5 красавіка.
Мэта акцыі — звярнуць увагу людзей на праблемы бяздомнасці і паказаць, што мяжа паміж «звычайнымі» людзьмі і тымі, у каго няма даху над галавой, вельмі хісткая. Важна памятаць, што бяздомны чалавек — перш за ўсё чалавек. І ён мае права на падтрымку, разуменне і годнае стаўленне.
У рамках акцыі ўсе жадаючыя могуць аказаць дапамогу бяздомным у выглядзе прадуктаў, сродкаў гігіены і мужчынскага адзення.
Пункты збору ахвяраванняў размешчаны па адрасах у горадзе Бабруйску: вул. Аранжарэйная, 22 (Свята-Іверскі храм) і вул. Сікорскага, 38 (Свята-Ільінскі храм).
Нумар тэлефона для даведак: 8 029-340-70-24