У Бабруйскай епархіі адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-рэлігіязнаўцаў
20 лістапада 2019Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма ў горадзе Бабруйску адбыліся другія епархіяльныя курсы павышэння кваліфікацыі для педагогаў-рэлігіязнаўцаў па праграме «Духоўныя і культурныя традыцыі беларускага народа».
Ініцыятарам мерапрыемства выступіў епархіяльны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі. Праводзіліся курсы на базе Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова» і духоўна-асветніцкага цэнтра ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы.
Галоўнай задачай курсаў з'яўлялася павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў сферы адукацыі, у тым ліку рэлігійнай, у пытаннях выхавання і адукацыі дзяцей і моладзі на аснове культурных традыцый Праваслаўя.
З лекцыямі выступілі:
- прафесар протаіерэй Уладзімір Башкіраў, доктар багаслоўя (спецкурс па дагматычнаму багаслоўю);
- прафесар протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя (спецкурс па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы);
- дацэнт Марціновіч Уладзімір Аляксандравіч, доктар тэалогіі, кандыдат сацыялагічных навук спецкурс «Нетрадыцыйная рэлігійнасць у Беларусі»);
- іераманах Андрэй (Васілюк), кандыдат багаслоўя (спецкурс «Уводзіны ў святаайцоўскае багаслоўе»);
- іерэй Павел Лукін, магістр багаслоўя (спецкурс па Свяшчэннаму Пісанню).
Дваццаці дзевяці слухачам курсаў, якія паспяхова завяршылі вучэбную праграму, былі ўручаны адпаведныя пасведчанні.