У Бабруйскай епархіі адбыліся рэгіянальныя Калядныя чытанні

13 снежня 2018

top.jpg

12 снежня 2018 года па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма ў горадзе Бабруйску прайшлі IV рэгіянальныя Калядныя адукацыйныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць».

Установа культуры «Палац мастацтваў горада Бабруйска» на некалькі гадзін стала пляцоўкай для размовы аб духоўнай падтрымцы маладога пакалення.

Для ўдзельнікаў чытанняў навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі «Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў імя В. А. Дамарада», «Беларускі дзяржаўны гандлёва-эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж», «Беларускі дзяржаўны каледж імя А. Е. Ларына» прадставілі выстаўку творчых работ.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 400 чалавек, у тым ліку спецыялісты сістэмы адукацыі і медыцыны, выкладчыкі парафіяльных нядзельных школ, прадстаўнікі сацыяльных аддзелаў прыходаў епархіі, сацыяльныя педагогі, псіхолагі, сацыяльныя работнікі, лідары моладзевых аддзелаў прыходаў епархіі, прадстаўнікі СМІ.

Галоўнай удзельніцай чытанняў сёлета стала моладзь. Больш за 100 прадстаўнікоў навучальных устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, моладзевых брацтваў прыходаў прынялі ўдзел у працы пленарнага пасяджэння і секцый.

Пленарнае пасяджэнне пачалося паказам відэароліка «Мая свабода», знятага спецыяльна да Калядных чытанняў моладдзю Бабруйскай епархіі. Да здымкаў было праведзены апытанне сярод навучэнскай моладзі на тэму «Што для мяне азначае слова «свабода»? Адказы, атрыманыя пры апытанні, і ляглі ў аснову роліка.

З прывітальным словам да арганізатараў і ўдзельнікаў Калядных чытанняў звярнуліся епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Таццяна Міхайлаўна Гарбачова.

Выступоўцы падкрэслілі, што размова аб маладым пакаленні - гэта размова пра будучыню. У сучасным інфармацыйным грамадстве сціраюцца межы паміж дабром і злом, маральным і амаральным, неадназначна тлумачацца ўрокі гісторыі, падмяняюцца такія блізкія старэйшаму пакаленню паняцці, як патрыятызм, міласэрнасць, гуманнасць. Таму сёння важна акрэсліць духоўныя арыенціры, на якія будзе абапірацца моладзь.

З пленарным дакладам на тэму: «Моладзевы рух у Бабруйскай епархіі» выступіў іерэй Павел Лукін, кіраўнік моладзевага аддзела Бабруйскай епархіі. Працягнулася пленарнае пасяджэнне дакладам пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Расіі, бакалаўра багаслоўя, праваслаўнага педагога Людмілы Васільеўны Суравай на тэму «Задачы духоўнага выхавання і адукацыі на сучасным этапе. Актуальныя праблемы».

Далей праца працягнулася ў секцыях.

З дакладамі ў секцыі «Царква і грамадства: сацыяльнае партнёрства ў галіне адукацыі і выхавання моладзі» выступілі:

Семянюк Аляксандр Рыгоравіч, кіраўнік аддзела кіно і тэлебачання інстытута культуры МНС Расіі, кіназнаўца, сцэнарыст, член журы Міжнароднага кінафестывалю «Залаты Віцязь», з дакладам «Кінамастацтва як форма выхавання духоўнага светапогляду чалавека»;

Дзядчанка Ірына Мікалаеўна, педагог-рэлігіязнаўца, аўтар адукацыйнага праекта «Берагі», прадзюсар гульнявых і дакументальных фільмаў, з дакладам «Выкарыстанне кінарэсурсу ў адукацыйным працэсе і ў арганізацыі бацькоўскіх сходаў і педагагічных саветаў»;

Сурава Людміла Васільеўна, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Расіі, бакалаўр багаслоўя, праваслаўны педагог, аўтар больш 35 кніг па праваслаўнай педагогіцы, з дакладам «Прынцыпы фарміравання праваслаўнага светапогляду моладзі. Духоўнае развіццё асобы. Дыялог падзеі»;

У секцыі «Царква і сацыяльныя інстытуты: узаемадзеянне ў справе захавання здароўя нацыі» выступілі:

Астапенка Вераніка Міхайлаўна, доктар медыцынскіх навук, дацэнт, загадчыца кафедры філасофіі, біяэтыкі, гісторыі медыцыны і сацыяльных навук Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, з дакладам «Эвалюцыя маральнасці. Праблема фарміравання прафесійных кампетэнцый ў падрыхтоўцы ўрача і псіхолага»;

Сярдзюк Вераніка Уладзіміраўна, старшыня ГА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"» (Мінск), з дакладам «Рэпрадуктыўнае здароўе жанчыны: сучасныя медыцынскія, псіхолага-сацыяльныя, этычныя аспекты»;

Гурэева Кацярына Аляксандраўна, юрыст ГА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"», адказны сакратар Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускай Праваслаўнай Царквы), з дакладам «Сацыяльныя, медыцынскія і псіхалагічныя асаблівасці захавання здароўя сям'і ў складаных жыццёвых сітуацыях»;

Карпенка Аляўціна Анатольеўна, медыцынскі псіхолаг кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення, галоўны пазаштатны спецыяліст дэпартамента аховы здароўя Варонежскай вобласці, з дакладам «Тактыка ўрача і псіхолага ў сітуацыі рэпрадуктыўнага выбару».

У секцыі для навучэнскай моладзі «Сучасны свет: як быць шчаслівым» выступілі:

Іерэй Раман Арцёмаў, выкладчык кафедры апалагетыкі, загадчык аддзялення завочнага навучання Мінскай духоўнай акадэміі, з дакладам «Што значыць быць шчаслівым сёння і ўчора»;

Іерэй Аляксандр Кухта, блогер, намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, з дакладам «Прачытай мяне, калі зможаш, ці як працуе рэклама»;

Семянюк Аляксандр Рыгоравіч, кіраўнік аддзела кіно і тэлебачання інстытута культуры МНС Расіі, кіназнаўца, сцэнарыст, член журы Міжнароднага кінафестывалю «Залаты Віцязь», з дакладам «Аналіз светапоглядных асноў кінафільма «Гульня прастолаў» у святле хрысціянскага веравучэння».

Па заканчэнні работы секцый адбылося ўрачыстае закрыццё IV рэгіянальных адукацыйных Калядных чытанняў, на якім былі падведзены вынікі работы ў секцыях, адбылося ўзнагароджанне педагогаў за працу на ніве духоўна-маральнага выхавання моладзі і пераможцаў рэгіянальнага этапу XIV Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету».

У рамках узнагароджання была прадстаўлена прэзентацыя творчых работ пераможцаў конкурсу «Прыгажосць Божага свету» 2018 года.

Цырымонію ўзнагароджання правёў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Асаблівая ўвага ў рамках цырымоніі ўзнагароджання была нададзена пераможцу Рэспубліканскага конкурсу ў галіне педагогікі, выхавання і працы з дзецьмі і моладдзю да 20 гадоў «За маральны подзвіг настаўніка» Валянціне Антонаўне Грузд, якая заняла II месца ў намінацыі «За арганізацыю духоўна-маральнага выхавання ва ўстанове адукацыі». Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім уручыў Валянціне Антонаўне грамату Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Падзякай Бабруйскай епархіі за руплівую працу на ніве духоўна-маральнага выхавання, рэлігійнай асветы дзяцей і моладзі былі ўзнагароджаны:

- протаіерэй Мікалай Паўловіч, настаяцель Троіцкага храма горада Быхава, кіраўнік парафіяльнага авіямадэльнага гуртка;

- Дзядчанка Ірына Мікалаеўна, педагог-рэлігіязнаўца, аўтар адукацыйнага кінапраекта «Берагі», прадзюсар гульнявых і дакументальных фільмаў (Масква);

- Жаваранак Наталля Аляксандраўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 горада Бабруйска»;

- Коўрык Галіна Мікалаеўна, кіраўнік нядзельнай школы Богаяўленскага храма горада Глуска;

- інакіня Анастасія (Вянско), настаўнік факультатыўных заняткаў рэлігіязнаўчай накіраванасці;

- Шэўчык Вольга Міхайлаўна, метадыст ДПЦ Георгіеўскага храма горада Бабруйска;

- Шчарбакова Наталля Паўлаўна, настаўнік музыкі ДУА «Сярэдняя школа № 21 горада Бабруйска», кіраўнік дзіцячага хору прыхода Іверскага храма Бабруйска.

Завяршыла Чытанні музычная пастаноўка «Свет, у якім мы жывем». У падрыхтоўцы пастаноўкі прынялі ўдзел Тэатр «Убрус» прыхода Лізавецінскага храма горада Бабруйска і творчыя калектывы дзяржаўных устаноў адукацыі: «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквіт» горада Бабруйска», «Гімназія-каледж мастацтваў горада Бабруйска», «Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі горада Бабруйска», «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Бабруйска».

Бабруйская епархія / Church.by