У Балгарыі пачаў працу міжнародны лагер «Крынічка»

08 чэрвеня 2018

top.jpg

Пачаў працу штогадовы міжнародны лагер Увядзенскага прыхода горада Мінска «Крынічка» ў горадзе Сазопаль (Балгарыя).

У праграме «Крынічкі» — паломніцкія паездкі, цікавы вольны час для дзяцей і дарослых, аздараўленне, гутаркі з духоўнікам лагера.

Традыцыйна па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, духоўна акармляе дзяцей і дарослых у лагеры настаяцель Увядзенскага прыхода святар Георгій Лапухоў.

Church.by