У Барысаўскую епархію прыбыў каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
28 ліпеня 202128 ліпеня ў 17.00 у горад Барысаў прыбыў каўчэг з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
29 ліпеня святыня да 15.00 будзе знаходзіцца ў храме Ражджаства Хрыстова горада Барысава (вул. Заслонава 29-Б).
У 17.30 каўчэг з мошчамі будзе прынесены ў кафедральны сабор святога дабравернага Аляксандра Неўскага горада Мар'іна Горка.
30 ліпеня ў 11.00 святыню павязуць у горад Мінск, дзе ў гонар прынясення мошчаў і 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага адбудзецца ўрачысты хрэсны ход са святыняй па горадзе.