У Барысаве пройдзе Пакроўскі турнір па міні-футболе
11 кастрычніка 2019У дзяржаўнай установе культуры «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева» адбыўся арганізацыйны сход Лігі «Здаровая маладосць» па міні-футболе дзіцячага культурна-спартыўнага грамадскага аб'яднання «Гарызонт».
На сход прыбылі прадстаўнікі каманд школ Барысаўскага раёна.
Праект Лігі сумеснымі намаганнямі курыруюць і развіваюць Упраўленне па адукацыі Барысаўскага райвыканкама і Барысаўская епархія.
Адкрыў сход заснавальнік і духаўнік Лігі «Здаровая маладосць», святар храма Дзімітрыя Данскога горада Барысава протаіерэй Андрэй Шабалоўскі.
Айцец Андрэй павіншаваў усіх прысутных з пачаткам 13-га футбольнага сезона, першым мерапрыемствам якога стане Пакроўскі турнір. Ён будзе праходзіць на спартыўнай пляцоўцы ДУА «Сярэдняя школы № 20 горада Барысава».