У Барысаве прайшла выстава ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей «Ратуй узятых на смерць!»
30 красавіка 2021У рамках рэалізацыі рэгіянальнага інфармацыйна-асветніцкага праекта «Выберы жыццё» з 22 сакавіка па 29 красавіка 2021 года ў духоўна-асветніцкім цэнтры Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева адбылася выстава «Ратуй узятых на смерць!» у абарону жыцця ненароджаных дзяцей і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Штогадовая выстава праводзіцца з 2012 года. За гэты час экспазіцыю наведалі больш за 12 тысяч чалавек, на працягу сакавіка-красавіка гэтага года — больш за 500 чалавек. Гэта навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ, каледжаў горада і раёна. Арганізатары выставы распавядалі дзецям аб недапушчальнасці і шкодзе абортаў, казалі пра зараджэнне жыцця і яго сэнсе, сямейных каштоўнасцях. Пры гэтым інфармацыя падавалася як з медыцынскага, так і з маральнага пунктаў гледжання.
Актыўны ўдзел у выставе ў гэтым годзе прынялі: кіраўнік аддзела па справах моладзі Барысаўскай епархіі, клірык прыхода храма Святой Жыццепачатна Тройцы г. Барысава іерэй Віктар Шаблоўскі; настаяцель храма Святой Жыццепачатнай Тройцы в. Бытча іерэй Васіль Рубцоў; клірыкі прыхода храма Ражджаства Хрыстова г. Барысава іерэй Арцемій Шчарбіцкі і протадыякан Сергій Кярко; клірык прыхода храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога г. Барысава дыякан Сергій Хацкевіч; супрацоўнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова г. Барысава Рыгор Пракоф'еў.
Арганізатарамі выставы выступілі Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева, Барысаўская епархія, Барысаўскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Барысаўскі радзільны дом, Сацыяльна-педагагічны цэнтр Барысаўскага раёна.