У Барысаве адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум «Метадычныя пытанні арганізацыі летніх праваслаўных лагераў»
28 мая 202326-27 мая 2023 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум «Метадычныя пытанні арганізацыі летніх праваслаўных лагераў».
Арганізатарамі мерапрыемства, якое прайшло ў адукацыйна-аздараўленчым лагеры «Чайка» аграгарадка Стара-Барысаў, выступілі Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Барысаўскай епархіі.
У рабоце семінара прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, епархіяльных маладзёжных аддзелаў, а таксама асобы, якія прымаюць удзел у арганізацыі летніх праваслаўных лагераў.
У першы дзень працы з прывітальным словам выступіў старшыня САРАіК БПЦ іерэй Сцяфан Варапай, пасля чаго старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Барысаўскай епархіі протаіерэй Сергій Башкіраў прадставіў прысутным спікераў сходу.
Далей адбылося абмеркаванне метадычнага дапаможніка па стварэнні і рабоце праваслаўнага сямейнага лагера, распрацаванага Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы. Абмеркаванне праходзіла з анлайн-падключэннем аднаго з аўтараў дакумента — Аляксея Чыненава — загадчыка канцылярыі Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Затым быў прадстаўлены вопыт работы дзіцячых праваслаўных лагераў Барысаўскай епархіі.
З дакладамі выступілі начальнік праваслаўнага дзіцячага лагера «Елеон-2015» Сяргей Сачук, дырэктар праваслаўнага лагера «Вытокі» Уладзімір Вяцкі, кіраўнік аддзела па працы з моладдзю Барысаўскі епархіі, клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Віктар Шаблоўскі, дырэктар нядзельнай школы пры храме Сергія Раданежскага ў горадзе Жодзіна Анастасія Чуковіч, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Крупкі протаіерэй Мікалай Гмір.
Другі дзень семінара-практыкума пачаўся з дыскусіі і сумеснай распрацоўкі адзінай метадычнай базы для арганізатараў і духоўнікаў дзіцячых праваслаўных лагераў у епархіях Беларускага Экзархату.
Завяршэннем рэспубліканскага семінара-практыкума «Метадычныя пытанні арганізацыі летніх праваслаўных лагераў» стала падвядзенне вынікаў, якія агучыў старшыня Сораік БПЦ іерэй Сцяфан Варапай.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,