Патрыяршы Экзарх здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будуемага Барысаглебскага храма горада Барысава

28 кастрычніка 2021

top.jpg

27 кастрычніка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак храма, які будуецца ў гонар святых дабраверных князёў Барыса і Глеба горада Барысава.

Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў горадзе Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; настаяцель храма прападобнага Серафіма Сароўскага гарадскога пасёлка Свіслач іерэй Уладзімір Машлякевіч; настаяцель храма Ражджаства Хрыстова аграгарадка Алесіна іерэй Мікалай Пашкевіч; настаяцель храма святых дабраверных князёў Барыса і Глеба горада Барысава іерэй Аляксандр Пашкевіч; клірык храма святых дабраверных князёў Барыса і Глеба горада Барысава іерэй Пётр Галуза.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам навучання.

Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка падкрэсліў, што любое будаўніцтва храма здзяйсняецца не толькі працай чалавека, але і уздзеяннем Святога Духа, якое праяўляецца ў натхненні і пераадоленні цяжкасцяў і перашкод. І галоўнай падставай для паспяховага завяршэння гэтай богаўгоднай справы з'яўляецца вера, а сам працэс будаўніцтва храма, улічваючы складанасці, якія ўзнікаюць у ходзе работ, можна назваць подзвігам.

Затым мітрапаліт Веніямін уганараваў настаяцеля прыхода іерэя Аляксандра Пашкевіча правам нашэння паліцы. Таксама Патрыяршы Экзарх узнагародзіў Маара Віктара Аляксандравіча і Ціхановіч Тамару Мікалаеўну медалём Мар'інагорскай іконы Божай Маці II ступені, а архіерэйскімі граматамі Барысаўскай епархіі.

Барысаўская епархія/Church.by  

Фотарэпартаж