У Барысаўскай епархіі малітоўна адзначылі 10-годдзе асвячэння храма пры музеі «Дудуткі»

08 ліпеня 2018

top.jpg

7 ліпеня 2018 года споўнілася 10 гадоў з дня асвячэння храма прарока Іаана Хрысціцеля пры музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» у Пухавіцкім раёне.

Бажэственную літургію ў дзень юбілею ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. Архіпастыру саслужылі: першы настаяцель храма протаіерэй Яўген Грамыка, цяперашні настаяцель іерэй Дыянісій Філімонаў, а таксама запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Скалабана.

Пасля Літургіі быў здзейснены ўрачысты хрэсны ход вакол храма, у канцы якога епіскап Веніямін звярнуўся да вернікаў са словамі настаўлення.

У дар храму архіпастыр паднёс вобраз Казанскай іконы Божай Маці. У сваю чаргу, настаяцель і прыхаджане падарылі Яго Праасвяшчэнству копію адной з галоўных храмавых святынь — абраз прарока Іаана Хрысціцеля з часцінкай яго пачэсных мошчаў.

Фота: Аляксандр Клімковіч, прэс-служба Барысаўскай епархіі

Church.by