У Барысаўскай епархіі пройдзе семінар на тэму «Залежнасць і сазалежнасць — погляд знутры»
16 сакавіка 201926 сакавіка 2019 года ў 17:00 у памяшканні ГУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева» (г. Барысаў, вул. Чапаева, 3, 4-ы паверх) Барысаўская епархія правядзе семінар па супрацьдзеянню алкагольнай і наркатычнай залежнасці на тэму: «Залежнасць і сазалежнасць — погляд знутры».
У семінары возьмуць удзел супрацоўнікі рэабілітацыйнага цэнтра «Анастасіс» пры Успенскім Жыровіцкім манастыры, насельнік Жыровіцкага манастыра іераманах Агапій (Голуб), які мае вялікі досвед працы з праблемай залежнасцяў, а таксама псіхіятр-нарколаг ПНД горада Барысава Сяргей Мікалаевіч Зянько.
Уваход вольны.
Кантактныя тэлефоны: +375 (29) 853-77-86, +375 (44) 774-13-33.