У Барысаўскай епархіі прайшоў Пакроўскі турнір па настольным тэнісе

09 лістапада 2019

top.jpg

 

Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна на спартыўнай базе сярэдняй школы № 20 горада Барысава быў праведзены Пакроўскі турнір па настольным тэнісе сярод каманд прыходаў Барысаўскай епархіі.

 

У спаборніцтвах прынялі ўдзел святары, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане храмаў ва ўзросце ад 30 гадоў.

 

Адказны па пытаннях фізічнай культуры і спорту ў Барысаўскай епархіі клірык прыхода храма дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава протаіерэй Андрэй Шабалоўскі перад стартам спартыўных спаборніцтваў падкрэсліў:

 

— Праваслаўны чалавек, незалежна ад узросту, заўсёды малады душой, імкнецца да духоўнага развіцця і радасці ў жыцці, заўсёды адкрыты да зносін, новых сустрэч і эмоцый.

 

Спаборніцтвы пацвердзілі гэтыя словы — удзельнікі з карысцю для душы і цела правялі час, падарыўшы адзін аднаму добры настрой. А самыя лепшыя з іх былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі турніру, заваяванымі ў займальнай і бескампраміснай барацьбе.

 

Па выніках Пакроўскага турніру па настольным тэнісе месцы размеркаваліся наступным чынам:

 

І Месца — каманда прыхода храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава;

 

ІІ Месца — каманда прыхода храма Ражджаства Хрыстова горада Барысава;

 

ІІІ Месца — каманда кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.

 

У маючым адбыцца Калядным турніры па настольным тэнісе плануецца ўдзел каманд парафій іншых епархій.

Бабруйская епархія / Church.by