У Барысаўскай епархіі прайшлі «Пакроўскія сустрэчы» для жонак святароў

31 кастрычніка 2018

top.jpg

 

У нядзелю 28 кастрычніка ў жаночым манастыры ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань адбыліся Другія Пакроўскія сустрэчы, якія сабралі разам жонак клірыкаў усіх благачынняў Барысаўскай епархіі.

 

У галоўным храме манастыра быў адслужаны малебен Божай Маці, які здзейсніў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні духавенства епархіі.

 

Пасля малебна выконваючая абавязкі ігуменні манастыра інакіня Іна запрасіла ўсіх у манастырскую трапезную, дзе за чаяваннем, прыгатаваным сёстрамі абіцелі, матушкі пагутарылі з уладыкам Веньямінам.

 

Гутарка правячага архіерэя з жонкамі святароў прайшла ў адкрытай і сяброўскай атмасферы. Матушкі мелі магчымасць задаць уладыку пытанні, якія іх цікавілі, падзяліцца сваімі радасцямі і перажываннямі.

Барысаўская епархія / Church.by