У Барысаўскай епархіі адбыліся ўрачыстасці ў гонар іконы Божай Маці Мар'інагорскай
19 чэрвеня 202018 чэрвеня 2020 года, у дзень святкавання іконы Божай Маці Мар'інагорскай, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мар'іна Горка.
Архіпастыру саслужылі: настаяцель кафедральнага сабора святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага протаіерэй Аляксандр Цалкоў, сакратар Барысаўскай епархіі протаіерэй Сергій Башкіраў, благачынны II Пухавіцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстова ў пасёлку Дружны протаіерэй Віктар Машлякевіч і духавенства 1-й Пухавіцкай царкоўнай акругі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора горада Мар'іна Горка пад кіраваннем Анастасіі Цалковай.
На малым уваходзе клірык кафедральнага сабора іерэй Рыгор Цалкоў быў узнагароджаны правам нашэння камілаўкі.
Пасля патроенай екценні епіскап Веніямін узнёс малітву аб вызваленні ад шкоднай пошасці і аб міры на Украіне.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Рыгор Цалкоў.
Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Веніямін і святары здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін звярнуўся да багамольцаў з прывітальным словам.
Уладыка сардэчна павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.
Па заканчэнні богаслужэння на прыхрамавай тэрыторыі была арганізавана агульная трапеза.