У Бараўлянах плануецца будаўніцтва бальнічнага храма Архангела Міхаіла

09 лютага 2018

top.jpg

 

7 лютага па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і па ўзгадненню з адміністрацыяй Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава клірыкі 3-й Мінскай раённай акругі ў прысутнасці пацыентаў і медыцынскага персаналу шпіталя асвяцілі месца, дзе ў далейшым плануецца будаўніцтва бальнічнага храма ў гонар святога Архангела Міхаіла.

 

Непадалёк ад месца будучага будаўніцтва храма знаходзяцца таксама Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.

Church.by