У Брэсце адкрылася выстаўка «Венцаносная сям'я. Шлях любові», прысвечаная жыццю апошняга расійскага імператара Мікалая II і яго аўгусцейшай сям'і

25 верасня 2021

3V5A8198_1-1536x1024.jpg

24 верасня 2021 года ў Мастацкім музеі горада Брэста пачаў працу выставачны праект «Венцаносная сям'я. Шлях любові», прысвечаны гісторыі дома Раманавых, а таксама жыцця апошняга расійскага імператара Мікалая II Аляксандравіча і яго аўгусцейшай сям'і.

Выставачны праект прадстаўлены ў Брэсцкай епархіі па блаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Арганізатарамі асветніцкага мерапрыемства сталі Магілёўская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Цэнтра абароны сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» (горад Бабруйск). 

4.jpg

Адкрыццю экспазіцыі папярэднічаў малебен перад пачаткам усякай добрай справы, які здзейсніў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан у саслужэнні протаіерэя Сергія Петрусевіча, сакратара Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, і протаіерэя Віталя Ханаўца, настаяцеля гарнізоннага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці.

Звяртаючыся да кіраўніцтва мастацкага музея, куратарам выставы і шматлікім наведвальнікам, Яго Высокапраасвяшчэнства нагадаў аб пакутніцкім подзвігу імператара Мікалая, а таксама аб цяжкім маральным і палітычным уроку, які быў паднесены гісторыяй у XX стагоддзі ўсяму чалавецтву.

«Царква заўсёды, на працягу кожнай гістарычнай эпохі, сустракала вялікае супрацьдзеянне з боку ворага спасення роду чалавечага, які імкнуўся спакусіць людзей са шляху ісціны і накіраваць іх па шляху падману. На жаль, не кожны чалавек, праваслаўны хрысціянін, змог годна пранесці імя Хрыстова скрозь эпоху ганенняў і непрымання Царквы, аднак усё ж ёсць не толькі годныя прыклады выканання доўгу жыцця, але і сапраўды святыя, мучанікі, якім сёння моліцца Святая Царква, услаўляючы іх стойкасць і моц.

Такім чалавекам, прыкладам мужнасці і моцнай веры, быў імператар Мікалай II і яго сям'я. Ён пранёс цяжкі крыж гасудара і хрысціяніна да канца сваіх дзён. Сёння прадпрымаецца даволі шмат спробаў, каб прадставіць царскую сям'ю на суд сучаснаму чалавеку ў непрыемным святле... аднак сапраўдныя матэрыялы і крыніцы кажуць пра тое, што царская сям'я заўсёды адрознівалася ўстрыманасцю, духоўнай дысцыплінай, і самае галоўнае непадробнай хрысціянскай міласэрнасцю і пакорай.

Міласэрнасць і пакора — вось цноты, які павінен здабыць кожны чалавек, які носіць імя хрысціяніна! Праз гэта Гасподзь ачысьціць нашыя сэрцы, зрабіўшы іх здольнымі да бачання Яго, як Ён Сам абяцае нам у Евангеллі, малітвамі святых царскіх страстацерпцаў!..», — адзначыў архіпастыр.

Па заканчэнні цырымоніі адкрыцця для гасцей мерапрыемства была праведзена першая экскурсія па экспазіцыі.

Місіянерскі праект «Венцаносная Сям'я. Шлях Любові» (вядомы таксама як «Царская Сям'я. Узыходжанне») арганізаваны пры падтрымцы Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнага расійскага архіва кінафотадакументаў, Радыё «ВЕРА», фонду «Гісторыя Айчыны», Цэнтра абароны сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы».

2.jpg

Сярод экспанатаў праекта — фатаграфіі з асабістых фотаальбомаў Раманавых, матэрыялы са збораў прыходаў Фёдараўскага Гасударава і Сафійскага сабораў Царскага Сяла ў Санкт-Пецярбургу, краязнаўчых музеяў гарадоў Магілёва і Залатавуста, збору масквіча Генадзя Малафеева, які ў свой час стварыў па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Аляксія II фотаальбом «Венцаносная сям'я». Асноўная ідэя выставы — паказаць высокі прыклад хрысціянскай сям'і, жыццё, напоўненае верай, любоўю і служэннем народу.

Створаная ў Магілёўскай епархіі выстава «Венцаносная сям'я. Шлях Любові» экспанавалася ў розных гарадах Расіі і Беларусі. Дзякуючы гэтаму тысячы людзей змаглі даведацца больш пра жыццё сямейства імператара Мікалая II. 

3.jpg

Выставачны праект «Венцаносная сям'я. Шлях Любові» будзе прадстаўлены ў горадзе Брэсце ў перыяд з 24 верасня па 24 лістапада 2021 года.

Адрас Брэсцкага мастацкага музея: г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В (Паўднёвая частка кальцавой казармы).

Графік працы музея: з 10.00 да 17.30 (пн., аўт. выхадны).

Кошт уваходнага білета: 5 руб. (дарослы), 2.80 руб. (дзіцячы з 7 гадоў). 

Даведкі па тэлефоне: 28-91-76.

0.jpg

Брэсцкая епархія/Church.by