Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Брэсцкай епархіі пройдзе Моладзевая інтэлектуальная гульня «Пакроў»

09 кастрычніка 2018

эмблема.jpg

Моладзевае брацтва ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага горада Жабінкі запрашае моладзевыя брацтвы Брэсцкай епархіі прыняць удзел у штогадовай інтэлектуальнай гульні «Пакроў», прысвечанай 370-годдзю з дня пакутніцкай смерці прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага.

Інтэлектуальная гульня адбудзецца 27 кастрычніка 2018 года ў Жабінцы.

Асноўныя правілы гульні:

Гульня будзе праходзіць у два туры (усе яны будуць праходзіць у адзін дзень):

1-ты тур — «Штурм»: 20 пытанняў; гуляюць усе каманды, час на абдумванне адказу — 1 хвіліна; адказ усе каманды пішуць на картках, якія здаюцца вядучаму да заканчэння дадзенай хвіліны; за кожны правільны адказ даецца адзін бал; дзве каманды, якія набралі большую колькасць балаў, пераходзяць у фінальны тур;

фінальны тур — «Турнір»: 12 пытанняў; максімальны час на абдумванне — 1 хвіліна; на пытанні каманды адказваюць па чарзе, у выпадку няправільнага адказу або яго адсутнасці права адказу пераходзіць да суперніка, у выпадку роўнай колькасці балаў пасля адказаў на ўсе пытанні гульня працягваецца да першай перамогі ў турніры адной з каманд.

Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Колькасць чалавек у адной камандзе — 4.

Месца правядзення — «ДУА СШ №3 г. Жабінка» (па адрасе: г.  Жабінка, вул. Свабоды, 9)

Каб прыняць удзел у гульні, неабходна адправіць ліст-рэгістрацыю на адрас pokrov-church@mail.ru або паведаміць па тэлефоне + 375297723365 (свяшчэннік Андрэй Петрусевіч) наступную інфармацыю:

  • Назва каманды;
  • Назва моладзевага брацтва, якое фармуе каманду;
  • Імя і прозвішча капітана каманды;
  • Колькасць заўзятараў.
  • Адказная асоба і кантактны тэлефон.

Канчатковы тэрмін падачы заявак на гульню — 20 кастрычніка 2018 года.

З праграмай гульнявога дня можна азнаёміцца на сайце Брэсцкай епархіі.

Дадатковую інфармацыю пра гульню і іншыя арганізацыйныя пытанні можна даведацца па тэлефоне: +375297723365 (свяшчэннік Андрэй Петрусевіч), а таксама на сайце www.pokrov-church.by и старонцы «Вконтакте».

Брэсцкая епархія / Church.by