У Брэсцкай епархіі, стартаваў відэапраект «Размовы са свяшчэннікам»

07 сакавіка 2018

top.jpg

У Брэсцкай епархіі стартаваў новы відэапраект — праграма «Размовы са свяшчэннікам». Праект з'яўляецца сумеснай працай місіянерскага і інфармацыйнага епархіяльных аддзелаў.

Спікер праграмы — старшыня місіянерскага аддзела епархіі, клірык Сімяонаўскага кафедральнага сабора горада Брэста іерэй Павел Юрчэня. Вядучы — Віталь Іваноў.

Праграма будзе выходзіць рэгулярна, яе мэта — закрануць у размовах найбольш важныя пытанні, якія тычацца жыцця і духоўнага развіцця як уцаркоўленых хрысціян, так і тых, хто толькі толькі на шляху да Царквы.

Асаблівая падзяка за дапамогу і садзейнічанне ў правядзенні здымкаў брэсцкай фотастудыі «В кадре».

***

Першы выпуск праграмы прысвечаны Вялікаму посту.

Здавалася б, Вялікі пост — час строгага ўстрымання, абмежаванняў... Але чаму ж святыя падзвіжнікі называлі яго «вясной для душы»? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае свяшчэннік Павел Юрчэня. 

Брэсцкая епархія / Church.by