У царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзены ўнікальны экспанат XVIII стагоддзя
29 студзеня 201926 студзеня 2018 года царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся памятным срэбным жэтонам, вырабленым у 1730 годзе з нагоды ўрачыстасцяў у гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Унікальны памятны жэтон быў набыты на асабістыя сродкі групы мецэнатаў па ініцыятыве С. Я. Дашука. Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі з мецэнатамі сустрэліся першы прарэктар протаіерэй Андрэй Цыгель і загадчык музея дацэнт А. В. Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце. Пасля перадачы памятнага жэтона ўсім удзельнікам яго набыцця былі перададзеныя падзячныя лісты рэктара семінарыі архіепіскапа Гурыя, а затым адбылася экскурсія па семінарыі, царкоўна-археалагічнаму музею і манастыру.
У цяперашні час памятны жэтон экспануецца ў чацвёртай зале царкоўна-археалагічнага музея семінарыі, прысвечанай гісторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра.
Адміністрацыя Мінскай духоўнай семінарыі выказвае шчырую падзяку С. Я. Дашуку, А. С. Дашуку, А. М. Сайкову, Я. А. Сайковай, А. Ф. Яфіменкавай, Н. Г. Міцяевай, І. С. Пракопчык, С. Г. Зянюк, Л. Г. Кавалёвай, А. І. Марціновічу і А. С. Пагодзінай за неабыякавасць і асабісты ўдзел, якія дазволілі ўнесці істотны ўклад у справу захавання беларускай царкоўна-гістарычнай спадчыны і развіццё экспазіцыі семінарскага царкоўна-археалагічнага музея.
Царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У цяперашні час музей уключае чатыры залы, прысвечаныя гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XI-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў. Загадчык музея — прарэктар па навуковай рабоце А. В. Слесараў.