У царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзены новыя экспанаты

05 жніўня 2020

Калекцыя экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілася каштоўнымі экспанатамі, перададзенымі настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэем Георгіем Латушкам і благачынным Слонімскай акругі протаіерэем Вадзімам Пятліцкім.

Дзякуючы шчодраму ахвяраванню протаіерэя Георгія Латушкі семінарская музейная калекцыя ўзбагацілася наступнымі экспанатамі:

1.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даразахавальніца. Медны сплаў, серабрэнне, эмаль. XIX ст.

3.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Складзень трохстворкавы. Латунь, ліццё, эмаль. XIX ст.

2.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Абраз Божай Маці. Медны сплаў, ліццё. XIX ст.

Пратаіерэй Вадзім Пятліцкі перадаў музею семінарыі наступныя экспанаты:

4.jpg

 

 

 

 

 

 

 

Два падвесных падсвечніка. Медны сплаў, серабрэнне. XIX ст.

5.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

Калекцыя металапластыкі. XVIII-XIX стст.

Адміністрацыя Мінскай духоўнай семінарыі выказвае шчырую ўдзячнасць протаіерэю Георгію Латушку і протаіерэю Вадзіму Пятліцкаму за неабыякавасць у справе захавання царкоўна-гістарычнай спадчыны і істотны ўклад у развіццё экспазіцыі семінарскага царкоўна-археалагічнага музея.

Даведка: царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У цяперашні час музей уключае пяць залаў, прысвечаных гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XI-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў, гісторыі духоўнай адукацыі і асветы на беларускіх землях у XIX — першай палове ХХ стагоддзя. Арганізатар музея — дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў, у цяперашні час в. а. рэктара семінарыі.

МінДС / Church.by