У капліцы пры РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі здзейснена першая Літургія
02 кастрычніка 20191 кастрычніка, у свята іконы Божай Маці «Ацаліцелька», у капліцы пры РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча адбылася першая Бажэственная літургія.
Богаслужэнне ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.
Пацыенты і ўрачы мелі магчымасць паспавядацца і прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн. Пасля Літургіі адбылася агульная трапеза.
Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Ацаляльніца» пры медыцынскім цэнтры ў Гарадзішчы была адкрыта ў 2015 годзе дзякуючы намаганням урачоў-рэабілітолагаў і пацыентаў. Кожную сераду ў ёй служаць малебен.