У Чэрвені пройдзе 3-і адкрыты раённы фестываль праваслаўнай культуры «Велікодны перазвон»

16 красавіка 2018

perezvon-375x210.jpg

Фестываль праводзіцца ў рамках святкавання Пасхі Хрыстовай і Года малой радзімы.

Мэтай Фестывалю з'яўляецца захаванне і распаўсюджванне традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, стварэнне ўмоў для развіцця духоўнай культуры грамадзян, іх творчых здольнасцяў, фарміраванне мастацкага густу, прыцягненне ўвагі насельніцтва да каштоўнасцей сусветнай і айчыннай праваслаўнай культуры.

Час і месца правядзення

Раённы фестываль будзе праходзіць 13 мая 2018 года на тэрыторыі ДУК «Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу».

Удзельнікі мерапрыемства

Удзел у Фестывалі могуць прымаць як асобныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. У адпаведнасці з умовамі Палажэння, не пазней за 21 красавіка 2018 года тым, хто жадае прыняць удзел у Фестывалі (творчым калектывам і асобным удзельнікам), неабходна накіраваць у Аргкамітэт Фестывалю поштай або асабіста заяўку на ўдзел па форме, прыведзенай у адпаведным дадатку. Заяўкі можна падаваць па адрасе г. Чэрвень, вул. К. Маркса, 20, РЦКиД або па тэл./факсе 801714-28913 або на е-мэйл cherven_rckid@mail.ru.

Умовы і парадак правядзення конкурсу

Фестываль праводзіцца па наступных намінацыях:

Інструментальная музыка (дадатак №1)

Вакальнае мастацтва (дадатак №2)

Літаратура (дадатак №3)

Тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова (дадатак №4)

Мастацкі і дэкаратыўна-прыкладная творчасць (дадатак №5)

Фатаграфія, відэаролікі (дадатак №6)

Падвядзенне вынікаў фестывалю, узнагароджанне.

Ацэнку конкурсных заданняў фестывалю праводзіць журы, склад якога зацвярджаецца арганізатарамі.

Усе конкурсныя заданні ацэньваюцца журы па шкале балаў, загадзя ўстаноўленай аргкамітэтам.

Усім канкурсантам уручаюцца сертыфікаты аб удзеле, пераможцам уручаюцца дыпломы і прызы па намінацыях, зацверджаных аргкамітэтам.

Камандзіровачныя выдаткі нясуць камандзіруючыя арганізацыі і ўдзельнікі конкурсу.

Каардынатар фестывалю:

Крывель Мікалай Генадзевіч, метадыст ДУК «Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу» (тэл.: 8-01714 - 28913)

Умовы ўдзелу

Барысаўская епархія / Church.by