У Чэрвені рэалізуецца праект «Мы ў душах будуем храм»

22 верасня 2020

top.jpg

 

«Мы ў душах будуем храм» — так называецца сацыяльны праект, які рэалізуецца ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой.

 

У рамках праекта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, іх бацькі, а таксама людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, наведалі храм Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў аграгарадку Раванічы.

 

З цяплом і ветлівасцю сустрэў гасцей настаяцель храма іерэй Аляксандр Чарнушэнка. Сустрэча пачалася з малебна аб здароўі і скончылася чаяваннем, за якім айцец Аляксандр адказаў на хвалюючыя пытанні, падзяліўся сваімі поглядамі на жыццёвыя праблемы і абмеркаваў шляхі іх вырашэння.

Барысаўская епархія / Church.by