У чацвер першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Веніямін узначаліў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава
18 сакавіка 202118 сакавіка 2021 года, у чацвер першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.
За богаслужэннем прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько; настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Барысава протаіерэй Георгій Цюхлоў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко.
Фота: Мацвей Родаў