У чацвер першага тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх узначаліў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
14 сакавіка 201914 сакавіка 2019 года, у чацвер першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай) і манашкі Феакцісты (Паўленка).
Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў пастрыжэнне ў расафор трох паслушніц і ў мантыю — чатырох расафорных інакінь.
Па завяршэнні пострыгу Патрыяршы Экзарх звярнуўся са словам настаўлення да духавенства, сясцёр абіцелі і шматлікіх прыхаджан.