У чацвер пятага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел узначаліў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
22 сакавіка 201822 сакавіка 2018 года, у чацвер пятага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана; епіскапаў: Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, Слуцкага і Салігорскага Антонія, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); намеснік Свята-Нікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій (Шаўцоў); першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; настаяцелі храмаў Мінскай епархіі; клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заканчэнні богаслужэння з віншаваннем да Патрыяршага Экзарха з нагоды 26-годдзя з дня яго архіерэйскай хіратоніі звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і паднёс у дар святую прасфору і кветкі.
У зваротным слове Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастыраў, вернікаў і духавенства сабора за віншаванне, добрыя пажаданні і звярнуўся да ўсіх прысутных у храме са словам павучання.
Пасля гэтага са словамі віншавання да уладыкі Паўла звярнулася настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук).
Патрыяршы Экзарх падзякаваў ігуменню Еўдакію за цёплыя словы віншавання і за святыя малітвы.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.