У дзень 100-годдзя абрання на Патрыяршы прастол свяціцеля Ціхана Маскоўскага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Данскім манастыры горада Масквы

19 лістапада 2017

top.jpg

18 лістапада 2017 года, у дзень 100-годдзя абрання на Патрыяршы прастол свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў Вялікім саборы Данскога стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра горада Масквы, дзе спачываюць пачэсныя мошчы свяціцеля Ціхана. К святкаванню 100-годдзя абрання Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Расіі свяціцеля Ціхана створана новая рака для яго пачэсных мошчаў.

За Бажэственнай літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Феафана (Данчанкава) у епіскапа Волжскага і Сернурскага (Марыйская мітраполія).

У богаслужэнні ўдзельнічалі члены Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэты орган быў створаны па прапанове Свяцейшага Патрыярха Кірыла пастановай Архіерэйскага Сабора ў 2011 годзе, «па аналогіі з органам, заснаваным Усерасійскім Царкоўным Саборам у 1917 годзе і спыніўшым працу ў гады ганенняў» (Вызначэнне Сабора «Аб пытаннях унутранага жыцця і знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы», п. 6).

Яго Свяцейшаству саслужылі: мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; мітрапаліт Белгарадскі і Старааскольскі Іаан, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела; мітрапаліт Іашкар-Алінскі і Марыйскі Лука; мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл, старшыня Сінадальнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з казацтвам; мітрапаліт Валагодскі і Кірылаўскі Ігнацій; архіепіскап Сергіева-Пасадскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы, намеснік Троіца-Сергіевай лаўры; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Краснаслабодскі і Цемнікаўскі Клімент; епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Ягор'яўскі Ціхан, старшыня Патрыяршага савета па культуры, намеснік Стрэчанскага стаўрапігіяльнага манастыра; епіскап Звенігарадскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах; епіскап Бронніцкі Парамон, намеснік Данскога стаўрапігіяльнага манастыра; епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі; епіскап Скопінскі і Шацкі Феадарыт; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па гораду Маскве; архімандрыт Сава (Тутуноў), намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; протаіерэй Аляксандр Фаркавец, благачынны храмаў Данской акругі горада Масквы, настаяцель храма ў гонар Ускладання пачэснай рызы Гасподняй у Успенскім саборы ў Маскве на Данской; протаіерэй Васіль Бабурын, настаяцель храма Усіх святых на Сокале горада Масквы; протаіерэй Дзмітрый Рошчын, начальнік упраўлення па рабоце з грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Мірлікійскага на Трох Гарах горада Масквы; благачынныя і духавенства Паўночнага і Паўночна-Заходняга вікарыяцтваў горада Масквы, насельнікі Данскога манастыра ў свяшчэнным сане, свяшчэннаслужыцелі Марыйскі мітраполіі.

За богаслужэннем маліліся: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, член Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы У. Р. Лягойда, кіраўнік Расійскага імператарскага дома вялікая княгіня Марыя Уладзіміраўна Раманава.

У храме прысутнічалі: міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі С. Е. Данскі, намеснік міністра фінансаў РФ А. Ю. Іваноў, кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў І. В. Паноў, кіраўнік Дэпартамента прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя горада Масквы А. В. Кульбачэўскі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай палітыкі, міжрэгіянальных сувязяў і турызму горада Масквы В. І. Сучкоў, кіраўнік управы Данскога раёна горада Масквы. Д. Н. Сакалоў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Данскога манастыра (рэгент П. В. Мунцян) і хор Стрэчанскай духоўнай семінарыі (рэгент дыякан Аляксандр Амерханаў).

Богаслужэнне транслявалася ў прамым эфіры тэлеканала «Саюз».

На сугубай екценні былі ўзнесены прашэнні:

«Яшчэ молімся Табе, Богу, Спасіцелю нашаму, міласцівым вокам зірнуць на нас, што здзяйсняюць памяць стогадовай гадавіны Свяшчэннага Сабора Царквы нашай, якім свяціцель Ціхан Першасвяціцелем Царквы Рускай быў абраны, каб у адзінае яе сабраці і ад згубных раздзяленняў і бязладдзя збавіць, веру ж праваслаўную напашкоджанаю і непераможнаю захаваць ад нявер'я, ерасяў і расколаў, верных дзяцей яе ў аднадумстве ўмацаваць і мірам агарнуць, скажам усе, Міласэрны Госпадзі, пачуй і памілуй.

Яшчэ молімся Госпаду Спасіцелю нашаму, прыняць вызнанне і падзяку ад нас, недастойных рабоў Сваіх, за Твае дабрадзействы, што падаў Царкве Рускай, пачынаючы ад гадоў старажытных, найперш у мінулым стагоддзі, ратуючы яе ад бед і смутку і ад раздзяленняў падымаючы, і ўкленчыўшы, славаслоўе Табе, як Богу прыносім і з замілаваннем усклікваем: як Міласцівы, выканай на дабро прашэнні нашы, старанна молімся Табе, Усемагутны Творца, пачуй і памілуй.

Яшчэ молімся Госпаду Спасіцелю нашаму, каб былі прынятыя, як кадзіла духмянае, малітвы сабору мучанікаў і вызнаўцаў, што за веру і праўду страшэнныя пакуты і мучаніцкі скон зазналі і дзеля Хрыста падвізаліся, няхай Царкву Рускую ўмацуе, нас жа ўсіх у аднадумстве захавае, скажам усе Госпадзі, Спасіцелю наш, пачуй і літасціва памілуй.

Яшчэ молімся Табе, Госпаду Богу нашаму, са спагадай і міласцю паглядзець на вінаград гэты, які пасадзіла і захавала ад усіх падкопаў варожых Правіца Твая, і ў наступныя гады  дараваць Царкве Тваёй адзінства і ціхамірнасць, каб не зменшылася і не пахіснулася Русь святая, яле няхай славіцца ў ёй Трысвятое імя Тваё, скажам усе, Міласэрны Госпадзі, пачуй і літасціва памілуй».

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнёс малітву:

«Божа вялікі і неспасціжны, Ойча Беспачатны, Субеспачатны Сыне і Сувечны Духу, Ты выратоўваеш тых, хто гіне, ажыватвараеш мёртвых і дзіўным Тваім промыслам кіруеш усім! Схілі вуха тваё з вышыні святой Тваёй, і прымі ад нас, змірэнных і недастойных рабоў Тваіх, якім Ты ў мінулае стагоддзе вялікае Тваё ад бед і канчатковай згубы выратаванне явіў, сэрцам і вуснамі ўзносімыя Табе падзячныя гэтыя маленні, праслаўленні і славаслоўі. Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам, але прыхільна паглядзеў на руплівую працу і шчырыя малітвы верных рабоў Тваіх членаў Свяшчэннага Сабора Царквы Рускай, архіпастыраў, пастыраў, манахаў і міран, якія клапаціліся аб добраўпарадкаванні Царквы нашай і свяціцеля Ціхана Першасвяціцелем Царквы Рускай абралі.

Дапамажы нам, Госпадзі, удзячную памяць аб гэтай слаўнай Тваёй міласэрнасці цвёрдай бесперастаннай меці ў сабе, каб Табою умацоўваючыся і ахоўваючыся, заўсёды, як і сёння, апявалі і славасловілі Імя Тваё святое. Дай нам у веры, любві і яднанні знаходзіцца, згубныя раздзяленні і расколы пераадольваць, каб Дух Твой Добры спачыў на нас. Выправі жыццё наша грахоўнае, прасвятлі розум наш святлом вучэння Евангельскага, запалі сэрцы нашы агнём благадаці Тваёй і скіруй нас на здзяйсненне запаведзяў Тваіх, няхай праславіцца і ў нас, як у айцах Свяшчэннага Сабора Царквы нашай, якія ў гады ганенняў пакутавалі, усесвятое і слаўнае імя Тваё, Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь».

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іераманах Антоній (Скорык), насельнік Данскога манастыра.

Па заканчэнні Літургіі Патрыярх Кірыл даў наказ епіскапу Волжскаму і Сернурскаму Феафану на служэнне і ўручыў яму архіерэйскае жазло. Па традыцыі новарукапаложаны епіскап удзяліў вернікам першае архіпастырскае благаславенне.

Прадстаяцель Рускай Царквы здзейсніў слаўленне і малітву ля пачэсных мошчаў свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі, і асвячэнне новастворанай ракі для мошчаў свяціцеля.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да вернікаў з Першасвяціцельскім словам.

Зважаючы на дапамогу ў рэстаўрацыі храма Архангела Міхаіла Данскога стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра горада Масквы Свяцейшы Уладыка ўзнагародзіў генеральнага дырэктара Дабрачыннага фонду падтрымкі сацыяльных праграм «ІФД Капітал» Н. В. Сазонава медалём Славы і гонару I ступені.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by