У дзень 77-годдзя вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
28 студзеня 202127 студзеня 2021 года, у дзень 77-годдзя вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Прысутныя ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск – горад-герой». Памяць ленінградцаў, якія сталі ўвасабленнем мужнасці і гераізму, стойкасці і нечалавечай сілы духу, ушанавалі хвілінай маўчання. Мітрапаліт Веніямін абвясціў «Вечную памяць» усім, хто бараніў і вызваляў блакадны Ленінград, памерлым і забітым жыхарам горада.
Завяршыліся мерапрыемствы адкрыццём фотавыставы «Насустрач перамозе», перададзенай музею Міжнародным фондам сацыяльна-культурнага развіцця «Пецярбургскі фоталетапіс».