У дзень Хрышчэння Русі ў храмах і абіцелях Беларускага Экзархату будуць здзейсненыя ўрачыстыя богаслужэнні і прагучаць звоны-дабравесты

21 ліпеня 2021

top.jpg

28 ліпеня 2021 года, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, брацкія народы Расіі, Беларусі і Украіны адзначаюць памятную дату — дзень хрышчэння Русі.

У гэты дзень па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўсіх храмах і манастырах Беларускага Экзархату адбудуцца ўрачыстыя богаслужэнні са здзяйсненнем пасля заканчэння Літургіі малебна.

Таксама ў 12.00 28 ліпеня 2021 года ва ўсіх храмах будзе здзейснены звон-дабравест «Слава Табе, Божа!».

У гэты памятны дзень звон званоў апоўдні па мясцовым часе таксама прагучыць у храмах і манастырах Расіі і Украіны. Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, традыцыя аднаразовага перазвону ў гонар дня Хрышчэння Русі і як заклік да агульнай малітвы аб'ядноўвае храмы брацкіх дзяржаў ужо дзявяты год.

Church.by