У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мітрапаліт Веніямін здзейсніў малебен усім беларускім сьвятым аб міры ў Беларусі і адзінства народа Божага

03 ліпеня 2021

top.jpg

3 ліпеня 2021 года, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска па заканчэнні Бажэственнай літургіі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен ўсім беларускім святым аб міры ў Беларусі і адзінстве народа Божага.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па завяршэнні малебна Патрыяршы Экзарх звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення, у якім павіншаваў усіх з нацыянальным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

«Сёння мы ўспамінаем, як у 1944 годзе была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў сталіца Беларусі, як пасля цяжкай Вялікай Айчыннай вайны на беларускіх землях пачало адраджацца жыццё» — сказаў мітрапаліт Веніямін. Разам з тым ён адзначыў, што, нягледзячы на змененыя ўмовы жыцця, чалавечая прырода засталася адна і тая ж па сутнасці сваёй. І вораг роду чалавечага ўсё гэтак жа змагаецца супраць людзей і імкнецца як мага больш іх адвярнуць ад шляху збаўчага і прывесці да пагібелі.

«У старажытнасці гэта была спакуса забароненым плодам, наступныя стагоддзі — розныя войны, бязладдзе і іншыя выпрабаванні рознымі спакусамі гэтага свету. Зараз тая ж гісторыя працягваецца, але ўжо з улікам развіцця новых тэхналогій і таго, што чалавек стаў усё больш спадзявацца на сябе, свае сілы, яшчэ менш ведае Свяшчэннае Пісанне, вучэнне Святых Айцоў. І ўсё гэта накладвае асаблівыя адбіткі на жыццё сучаснага чалавека», — канстатаваў архіпастыр.

«Сучасныя людзі не заўсёды гатовыя пачуць і прыняць Слова Евангельскае. Ці, чытаючы яго, разумеюць па-свойму і не заўсёды правільна ўжываюць у сваім жыцці», — адзначыў уладыка Экзарх. Далей ён звярнуў увагу на тое, як важна ў сучасных умовах абапірацца на малітву і зварот да Бога, каб Ён наводзіў на розум нас, як правільна абыходзіцца і дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі.

«Таму што інакш будуць дзеянні чыста чалавечыя, якія не прынясуць добрага выніку. І ў жыцці нашага грамадства, нашай краіны мы бачым некаторыя моманты, якія мы па-чалавечы не можам перамяніць да лепшага. У такіх выпадках нам належыць аддаваць на волю Божую змены, і разам з тым старанна маліцца і імкнуцца спазнаць промысел Божы», — растлумачыў Патрыяршы Экзарх.

«Знешнія змены ці нейкія жаданні чалавечыя не заўсёды супадаюць з воляй і вызначэннем Божым. І святыя зямлі беларускай, Прасвятая Уладычыца няхай будуць нам заступнікамі і памочнікамі для таго, каб мір і згода пасяліліся ў нашым грамадстве», — заклікаў архіпастыр. Таксама ён адзначыў, што цяперашняя сітуацыя ва ўсім свеце — гэта папярэджанне ўсяму чалавецтву: у залежнасці ад таго, наколькі людзі будуць звяртацца да Бога ў малітве і з пакаяннем, настолькі Гасподзь адгукнецца і пойдзе на сустрэчу. Інакш усё будзе марна і не прынясе выніку.

«Без малітвы не можа быць нічога добрага, без малітвы не можа быць у сэрцы нашым правільнага ладу, не можа быць правільнага разумення іншага чалавека, без малітвы мы не зможам дараваць крыўды і знайсці правільнае рашэнне», — сказаў архіпастыр.

«Мы здзейснілі сёння малебен, але, няхай на гэтым наша малітва не скончыцца, — заклікаў уладыка Экзарх. — Наперадзе яшчэ дзень Беларускіх святых, падчас якога мы ўзнясем шчырую малітву і будзем далей працягваць маліцца, не спадзеючыся на нашы чалавечыя сілы, а спадзявацца на дапамогу Божую. Няхай дапаможа нам Гасподзь па малітвах Прачыстай Маці і ўсіх святых, у зямлі беларускай праслаўленых!» — сказаў на заканчэнне мітрапаліт Веніямін.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь малебны спеў за мір на беларускай зямлі і адзінства народа Божага ўзносіцца ва ўсіх храмах і манастырах Беларускага Экзархату. Такое рашэнне было прынята 8 чэрвеня 2021 года Сінодам Беларускага Экзархату ў сувязі з тым, што гэты год аб'яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства, і ў сілу падзелаў у грамадстве, якія могуць быць пераадолены шчырай агульнанароднай малітвай, пакаяннем і пасільнай духоўнай дзейнасцю.

Church.by

Фотарэпартаж