У дзень памяці 40 мучанікаў Севасційскіх мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

22 сакавіка 2021

top.jpg22 сакавіка 2021 года, у панядзелак другога тыдня Вялікага посту, дзень памяці 40 мучанікаў, якія ў Севасційскім возеры пакутавалі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственну літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў); ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення. Таксама ён павіншаваў протадыякана Мікалая Аўсіевіча з днём нараджэння і тэзаімянінаў, пажадаўшы яму многія леты.

У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж