У дзень памяці апостала Андрэя Першазванага мітрапаліт Мінскі Павел і епіскап Бараўлянскі Ігнацій здзейснілі Літургію ў Андрэеўскім храме горада Мінска
13 снежня 201813 снежня 2018 года, у чацвер сядміцы 29-й пасля Пяцідзесятніцы, Дзень памяці святога апостала Андрэя Першазванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Бараўлянскі Ігнацій здзейснілі Бажэственную літургію ў Андрэеўскім храме горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Андрэеўскага храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук; настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Прывольны протаіерэй Анатоль Івашчук; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Нікольскага храма ў пасёлку Сокал протаіерэй Сергій Комлік, клірыкі храма і госці ў свяшчэнным сане.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Юліі Трубачовай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода протаіерэй Мікалай Балахоўскі.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святому апосталу Андрэю Першазванаму.
Па заканчэнні богаслужэння настаяцель храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук звярнуўся да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам. Айцец настаяцель падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за магчымасць сумеснай малітвы ў дзень прастольнага свята парафіі. Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Пятру за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан Андрэеўскага храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў вернікам абразкі апостала Андрэя Першазванага.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.