У дзень памяці апостала Іаана Багаслова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
21 мая 202021 мая 2020 года, у чацвер 5-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці апостала і евангеліста Іаана Багаслова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патронай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым малітву аб збаўленні ад шкоднай пошасці.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам і звярнуўся да ўсіх вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.