У дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайнаў за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

12 ліпеня 2017

2N2A3976.jpg

12 ліпеня 2017 года, у дзень памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайнаў за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

За богаслужэннем мітрапаліт Філарэт узнёс асаблівыя малітвы аб здароўі тэзаімянітага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Church.by

Фотарэпартаж