У дзень памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага мітрапаліт Павел здзейсніў літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска

06 снежня 2018

top.jpg

6 снежня 2018 года, у чацвер тыдня 28-га пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і дзень памяці святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска, размешчаным на Вайсковых могілках.

Перад Бажэственнай літургіяй уладыка Экзарх здзейсніў чын асвячэння хрысцільнага храма ў гонар святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, які размешчаны на тэрыторыі ваенных могілак. Урачыстае асвячэнне храма прымеркавана да святкавання 1030-годдзя Хрышчэння Русі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Аляксандра-Неўскага храма.

За богаслужэннем маліліся: прэзідэнт Міжнароднай акадэміі сувязі, сустаршыня Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын», прэзідэнт Фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены Анастасія Пятроўна Асіціс; Ірына Вілісаўна Фядулава; Уладзімір Іванавіч Фядулаў і іншыя члены апякунскага савета Аляксандра-Неўскага прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Сяргея Смольскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Сергій Пятроўскі.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўладыка мітрапаліт узначаліў памінальную ліцію па мітрапаліту Іосіфу (Сямашку) і яго паплечніках, якія папрацавалі ў справе ўз'яднання беларускіх уніятаў з Маці-Царквой. Рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 3 верасня 2012 года ў Беларускай Праваслаўнай Царкве ўстаноўлена штогадовае заупакойнае малітоўнае памінанне блажэннай памяці архіпастыраў, прасвітэраў, дыяканаў і міран, якія папрацавалі ў справе вылячэння падзелу Царквы Хрыстовай у нашай Айчыне. Днём здзяйснення памінання вызначана дата ў дзень спачыну мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі). 6-га снежня ў гэтым годзе спаўняецца роўна 150 гадоў з дня блажэннага скону мітрапаліта Іосіфа.

Па заканчэнні памінальнай ліціі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Мікалаю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан царквы з асвячэннем новага храма і прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення. Патрыяршы Экзарх асабліва падзякаваў дабрачынцам, будаўнікам і ўсім паспрацаваўшым у справе стварэння храма ў гонар святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра.

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Кірыла, мітрапаліт Павел перадаў для новаасвячонага храма ў гонар святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра адно з напрастольных Евангелляў, паднесеных Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы Беларускаму Экзархату, падчас чарговага Першасвяціцельскага візіту ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы ў кастрычніку гэтага года.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім, хто ўшанаваў свята, на малітоўную памяць уладыка Павел уручыў абразкі святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, а імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў кожнаму прасфору і кветку ружы. 

Church.by

Фотарэпартаж