У дзень памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска

12 верасня 2017

12 верасня 2017 года, у дзень памяці перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага і аднойдзення мошчаў дабравернага вялікага князя Данііла Маскоўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі Аляксандра-Неўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; экс-віцэ-прэм'ер Беларусі, старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа Уладзімір Несцеравіч Дражын; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Віктаравіч Юркевіч; ваенны і ваенна-паветраны аташэ Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Кірыл Сяргеевіч Калючкін; прэзідэнт Міжнароднай акадэміі сувязі, сустаршыня Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын», прэзідэнт фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены Анастасія Пятроўна Асіціс і іншыя афіцыйныя госці.

Перад пачаткам богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння адрэстаўраванага ківота-капліцы (ваеннай паходнай царквы) у гонар Уваскрасення Хрыстовага.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Павел Баянкоў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Мікалаю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, а затым на малітоўную памяць раздаў усім прысутным іконкі дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, а мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і ружы. 

Church.by

Фотарэпартаж