У дзень памяці дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў часовым летнім храме Богаяўленскага прыхода горада Мінска
08 ліпеня 20218 ліпеня 2021 года, у дзень памяці дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх, цудатворцаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў часовым летнім храме Богаяўленскага прыхода горада Мінска.
Храм Богаяўлення ўзводзіцца ў сталічным мікрараёне Лошыца. Яго другі прастол будзе прысвечаны Жанчынам-міраносіцам, а трэці — дабраверным князям Пятру і Фяўронні Мурамскім, цудатворцам.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска (мікрараён Сокал) протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма Богаяўлення ў горадзе Мінску протаіерэй Уладзімір Герасіменка і клірыкі прыхода.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам рэгента Алены Піменавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода іерэй Валерый Трухан.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святым дабраверным князям Пятру і Фяўронні Мурамскім.
Зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы архіпастыр уручыў узнагароды БПЦ найбольш папрацаваўшым прыхаджанам.
Айцец настаяцель выказаў сардэчную падзяку ўладыку за наведванне прыхода. Мітрапаліт Веніямін падзякаваў протаіерэю Уладзіміру за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам, пасля чаго звярнуўся да багамольцаў са словам навучання. Далей архіпастыр перадаў у дар храму ікону святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, цудатворцаў.
У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Жыціе святых Пятра і Фяўронні яўляе вернікам прыклад чысціні, святасці, прыгажосці сямейнага жыцця і шчасця ад зносін двух кахаючых сэрцаў. Таму яшчэ з ХІІІ стагоддзя гэтыя святыя шырока шануюцца Праваслаўнай Царквой як малітвеннікі за сямейнае шчасце, любоў і вернасць.
8 ліпеня 2021 года спаўняецца 10 гадоў з таго дня, калі з горада Мурама ў беларускую сталіцу ўрачыста даставілі часцінкі мошчаў святых Пятра і Фяўроніі. Па благаславенню мітрапаліта Філарэта мошчы на пастаяннай аснове захоўваюцца ў сталічным храме Богаяўлення.
Кожны аўторак у 19.00 вернікі збіраюцца тут на малебен Мурамскім цудатворцам. У ім ушаноўваецца подзвіг святых з прашэннем для іх узнесці малітву Госпаду аб стварэнні і захаванні сем'яў, аб дабрабыце, аб дараванні любові і цярпення, аб здароўі і нараддэнні дзяцей. А хтосьці прыходзіць сюды з сэрцам, напоненым удзячнасцю за атрыманую ад святых дапамогу, і пакідае адпаведныя запісы ў прыходскі сшытак.