У дзень памяці яўлення іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў аднаіменным прыходзе горада Мінска

06 лістапада 2017

top.jpg

6 лістапада 2017 года, у дзень памяці яўлення іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Еўфрасіннеўскім храме прыхода ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, які сёлета адзначае 25-годдзе свайго існавання.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 4-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэнне наведалі: пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар; загадчыца сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава; кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Мікалаевіч Цуран; прадстаўнікі адміністрацыі горада Мінска і іншыя высокія госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Вольгі Янум.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Аляксандр Пронін.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх са святам іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Зважаючы на стараннную працу на славу святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння протаіерэй Ігар Карасцялёў, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, быў удастоены ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Усім вернікам на малітоўную памяць мітрапаліт Павел уручыў крыжыкі, асвячоныя на Гробе Гасподнім. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Па заканчэнні богаслужэнння Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з ходам будаўніцтва храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, размешчанага на тэрыторыі храмавага комплексу, а затым наведаў нядзельную школу прыхода.

Church.by

Фотарэпартаж