У дзень памяці яўлення іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў будуемым храме аднайменнага прыхода Мінска
06 лістапада 20196 лістапада 2019 года, у дзень памяці яўлення іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў будуемым храме прыхода ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 4-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; настаяцель прыхода «Усіх тужлівых Радасць» протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель прыхода храма Архангела Міхаіла горада Мінска протаіерэй Ігар Галакаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма Святога Духа пасёлка Гатава Мінскага раёна, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча, протаіерэй Іаан Задарожын; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска, старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, протаіерэй Павел Сярдзюк і клірыкі прыхода «Усіх тужлівых Радасць».
Богаслужэнне наведалі: загадчыца сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Анатольевіч Шкуднеў і іншыя ганаровыя госці.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор парафіі пад кіраўніцтвам Вольгі Янум.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык храма протаіерэй Віктар Мельнікаў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх са святам парафіі і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка Экзарх абвясціў указ аб узнагароджанні медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай Валерыя Аляксандравіча Поткіна, генеральнага дырэктара ЗАТ «НВА «Эльвіра», зважаючы на дбайную працу ў будаўніцтве храма.
Усім прыхаджанам на малітоўную памяць мітрапаліт Павел уручыў абразкі Божай Маці «Мінская».
Імяніннікам і святкуючым дні нараджэння было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.