У дзень памяці ўскладання слаўнай рызы Гасподняй мітрапаліт Філарэт наведаў Гродзенскі манастыр

24 ліпеня 2017

top.jpg

У нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, 23 ліпеня, у дзень памяці ўскладання слаўнай рызы Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Гродзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

Уладыка за літургіяй маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн.

Пасля заканчэння літургіі архіпастыра шчыра, па-даччынаму, вітала настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла і паднесля яму ў дар абраз святога праведнага Іаана Кранштацкага, зробленую з бурштыну і паўкаштоўных камянёў гродзенскімі майстрамі.

У сваю чаргу, уладыка Філарэт павіншаваў матушку ігуменню з гадавінай прыняцця ігуменскага сану. Менавіта ў гэты дзень, 23 ліпеня 1995 года ў Гродзенскай абіцелі з Апостальскім візітам знаходзіўся Свяцейшы Патрыярх Аляксій ІІ, які здзейсніў вячэрняе богаслужэнне і ўзьвёў у сан ігуменні настаяцельніцу манахіню Гаўрыілу (Глухаву).

Уладыка Філарэт пажадаў матушцы ігуменні цярпення і дапамогі Божай у нясенні ігуменскага крыжа і падзякаваў клірыкам, насельніцам, прыхаджанам і дзяцям за заўсёднае добрае і шчырае стаўленне.

Сhurch.by 

Фотарэпартаж