У дзень памяці праведнай Сафіі Слуцкай мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

30 сакавіка 2018

top.jpg

30 сакавіка 2018 года, у пятніцу 6-й сядміцы Вялікага посту, дзень памяці святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і Патрыяршы Экзарх ўручыў ім прасфоры і ружы.

Church.by

Фотарэпартаж