У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Серафімаўскім прыходзе беларускай сталіцы

15 студзеня 2017

top.jpg15 студзеня, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага, цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска. 

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска, благачынны 7-га Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі благачыння 7-га гарадской акругі і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма пратаіерэй Аляксандр Шымбалёў.

Па заамвонной малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі Божай Маці «Траяручыца». Уладыка Экзарх павіншаваў імяніннікаў, уручыў ім прасфоры і кветкі, а дзецям раздаў салодкія падарункі. Імяніннікам было абвешчана мнагалецьце. 

Church.by

Фотарэпартаж