У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел здзейсніў Літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры
19 ліпеня 201718 ліпеня 2017 года, у дзень аднойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.
Яго Свяцейшаству саслужылі: Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Чэбаксарскі і Чувашскі Варнава; мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Варонежскі і Ліскінскі Сергій; мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён, Першаіерарх Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Самарскі і Тальяцінскі Сергій; мітрапаліт Істрынскі Арсеній, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; мітрапаліт Уладзімірскі і Суздальскі Яўлогій; мітрапаліт Цярнопальскі і Крамянецкі Сергій; мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; мітрапаліт Казанскі і Татарстанскі Феафан; мітрапаліт Архангельскі і Халмагорскі Данііл; мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій; мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Горлаўскі і Славянскі Мітрафан; мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл, старшыня Сінадальнага камітэта па ўзаемадзеянні з казацтвам; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк; архіепіскап Ціраспальскі і Дубасарскі Сава; архіепіскап Вярэйскі Яўгеній, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; архіепіскап Сергіева-Пасадскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству, намеснік Троіца-Сергіевай лаўры; архіепіскап Пяцігорскі і Чаркескі Феафілакт; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; архіепіскап Кіраваградскі і Наваміргарадскі Іасаф; архіепіскап Салехардскі і Нова-Урэнгойскі Мікалай; епіскап Падольскі Ціхан; епіскап Васкрасенскі Сава, першы намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі, намеснік Новаспаскага стаўрапігіяльнага манастыра; епіскап Валынскі і Луцкі Нафанаіл; епіскап Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір; епіскап Бронніцкі Парамон, намеснік Данскога стаўрапігіяльнага манастыра; епіскап Анадырскі і Чукоцкі Матфей; епіскап Любярэцкі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі; епіскап Рослаўскі і Дзеснагорскі Мялецій; епіскап Гдоўскі Фама; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; архімандрыт Павел (Крываногаў), благачынны Троіца-Сергіевай лаўры; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; архімандрыт Сава (Фацееў), намеснік Савіна-Старажоўскага стаўрапігіяльнага манастыра; насельнікі Лаўры ў свяшчэнным сане.
Таксама сярод саслужачых былі прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў: мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; мітрапаліт Казанійскі і Сярвійскі Павел (Эладская Праваслаўная Царква); епіскап Маравічкі Антоній, прадстаўнік Патрыярха Сербскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; епіскап Санта-Розскі Данііл, вікарый Сан-Францыскай епархіі (Праваслаўная Царква ў Амерыцы); архімандрыт Хрыстафор (Ангелапулас), протасінгел Казанійскай мітраполіі Эладскай Праваслаўнай Царквы.
На богаслужэнні прысутнічалі: галоўны федэральны інспектар па г. Маскве У. А. Лаўленцаў, намеснік старшыні Маскоўскай абласной Думы М. Ю. Чаплін, кіраўнік Сергіева-Пасадскага раёна Маскоўскай вобласці М. Ю. Токараў, кіраўнік гарадскога паселішча Сергіеў Пасад. Дз. С. Дзёмін.
Свята-Троіцкую лаўру наведаў старшыня Нацыянальнага сходу Арменіі А. С. Баблаян, які павіншаваў Патрыярха са святам.
У ліку тых, што маліліся ў храме, былі: настаяцельніца маскоўскага Зачаццеўскага стаўрапігіяльнага манастыра, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах манастыроў ігумення Юліянія (Каляда); ігуменні шэрагу жаночых манастыроў; дэлегаты X Міжнароднага з'езда Садружнасці праваслаўнай моладзі; удзельнікі праваслаўнага моладзевага форуму «ДоброЛето-2017», які праходзіць у гэтыя дні на Благавешчанскім полі Сергіева Пасада.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Троіца-Сергіевай лаўры пад кіраваннем архімандрыта Глеба (Кажэўнікава).
На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.
Пасля сугубай екценні Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнёс малітву аб міры на Украіне.
За Літургіяй Свяцейшы Патрыярх Кірыл рукапалажыў дыякана Міхаіла Гадонава, клірыка Пакроўскага акадэмічнага храма, навучэнца МДА, у сан свяшчэнніка.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў ігумен Іларыён (Гаюк), насельнік Троіца-Сергіевай лаўры.
Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл, Блажэннейшы мітрапаліт Ануфрый, члены Свяшчэннга Сінода і ўсе іерархі, якія прыбылі на свята ў Лаўру, здзейснілі малебен на Саборнай плошчы перад шануемай іконай прападобнага Сергія Раданежскага.
Затым з балкона Патрыяршых пакояў Прадстаяцель Рускай Царквы звярнуўся да іерархаў, духавенства і вернікаў з Першасвяціцельскім словам.
У дзень свята па традыцыі богаслужэнні адбываліся ва ўсіх храмах Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры і Маскоўскіх духоўных школ.
У Троіцкім саборы Бажэственную літургію ўзначаліў мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; у Сергіеўскім трапезным храме — мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; у Духаўскім храме — мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; ў Пакроўскім акадэмічным храме — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі; у храме прападобнага Іаана Лесвічніка — мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; у Чарнігаўскім скіце — мітрапаліт Астраханскі і Камызякскі Нікан.