У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага мітрапаліт Павел узначаліў літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры

08 кастрычніка 2018

top.jpg

8 кастрычніка 2018 года, у дзень памяці прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага і цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, узначаліў Бажэственную літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: мітрапаліты: Самарскі і Тальяцінскі Сергій; Табольскі і Цюменскі Дзімітрый; Кемераўскі і Пракоп'еўскі Арыстарх; архіепіскап Вярэйскі Амвросій, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; епіскапы: Скопінскі і Шацкі Феадарыт; Марыінска-Пасадскі Ігнацій.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Маскоўскай духоўнай акадэміі, насельнікі Троіца-Сергіевай лаўры і госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканалі першы акадэмічны і трэці змешаны хоры пад кіраваннем ігумена Нікіфара (Кірзіна) і Сафіі Баравінскай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Сімяон (Мазаеў).

Пасля богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прысутных са святам і пажадаў, каб плады Духа Святога: любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць — сталі галоўнымі дарамі, якія мы павінны ўвасобіць у сваім жыцці, а прыходзячы ў святую Лаўру, маглі б парадаваць нашага авву Сергія.

У гэты дзень архіерэйскія набажэнствы былі здзейснены ва ўсіх храмах Троіца-Сергіевай лаўры. Бажэственную літургію ў Успенскім саборы здзейсніў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл на Саборнай плошчы Лаўры здзейсніў малебен перад шануемай іконай прападобнага Сергія Раданежскага. Яго Свяцейшасці саслужыў сабор іерархаў, якія здзяйснялі літургію ў храмах абіцелі. Удзел у малебне прыняў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Па сканчэнні малебна Свяцейшы Патрыярх Кірыл з балкона Патрыярхавых пакояў звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасцяў — архіярэяў, духавенства, манахаў і міран — з Першасвяціцельскім словам. Затым у Патрыяршых пакоях Лаўры Прадстаяцель Рускай Царквы ўручыў узнагароды архіерэям, якія адзначаюць сёлета юбілейныя даты.

Прэс-служба МДАпрэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by

Фотарэпартаж