У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Сергіеўскім прыходзе горада Мінска

08 кастрычніка 2020

top.jpg

8 кастрычніка 2020 года, у дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Кірыла і Марыі Раданежскіх Сергіеўскай парафіі горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода іерэй Дзімітрый Шульга і клірыкі прыхода.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Скалабана.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Закхей (Вежнавец).

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і святары здзейснілі слаўленне прападобнаму Сергію Раданежскаму.

Адбыўся хрэсны ход з наведваннем будуемага Сергіеўскага храма.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам пропаведзі пра подзвіг святога ігумена Раданежскага.

Уладыка Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў вернікам абразкі прападобнага Сергія Раданежскага і яго бацькоў — святых Кірыла і Марыі.

Людзі, якія маюць заслугі ў справе будаўніцтва храма, былі ўзнагароджаны граматамі Патрыяршага Экзарха.

Church.by

Фотарэпартаж