У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 ліпеня 2020У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 ліпеня 2020 года, у дзень знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага і памяці прападобнамучаніц вялікай княгіні Лізаветы і інакіні Варвары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.
За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў дыякана Яўгена Толкача.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў слаўленне свята.
Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля гэтага ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і падарыў кветкі.